BE RU EN

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч абскардзіў прысуд

  • 28.04.2008, 13:32

28-га красавіка прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч накіраваў у суд скаргу на судовае рашэньне, паводле якога яго прызналі вінаватым ў зьбіцьці міліцыянта і асудзілі на 2,5 года няволі.

Адвакат Вера Страмкоўская пералічыла аргумэнты на карысьць адмены прысуду ў інтэрв’ю “Радыё Свабода”:

“Па-першае, суд ўлічыў толькі паказаньні сьведак з боку абвінавачаньня. Не ўлічаны таксама цялесныя пашкоджаньні, якія былі ў Сяргея Парсюкевіча, нават не далучаныя да матэрыялаў справы ягоныя рэчы ў крыві, ім не дадзеная судовая ацэнка. І нарэшце, блыталіся ў паказаньнях сьведкі абвінавачаньня, у іх былі вялікія супярэчлівасьці”.

Напярэдадні Сяргея Парсюкевіча перавялі ў камэру, якая знаходзіцца ў падвале і ня мае вокнаў. “Яму там вельмі цяжка дыхаць, бо не хапае сьвежага паветра. У яго рэгулярныя прыступы астмы. Трэба патрабаваць, каб яго паклалі ў шпіталь”, -- паведаміла Вера Страмкоўская.

Апошнія навіны