BE RU EN

Дзяніс Парсюкевіч: «Лукашэнка баіцца майго бацьку»

  • 24.04.2008, 11:58

Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў 24 красавіка прадпрымальніка зь Віцебску Сяргея Парсюкевіча 2,5 гадамі зьняволеньня агульнага рэжыму. Ягоны 13-цігадовы сын Дзяніс лічыць, што бацьку асудзілі як апазыцыянэра, бо яго баіцца Лукашэнка.

“Радыё Свабода” пагутарыла з сынам палітвязьня Сяргея Парсюкевіча Дзянісам.

- Ты верыш, што твой бацька вінаваты?

- Натуральна не.

- Навошта тады твайго бацьку асудзілі?

- Асудзілі як апазыцыянэра, як лідэра прадпрымальніцкага руху. Вось чаму яго і закрылі. Лукашэнка яго баіцца. Чаму баіцца, я растлумачыць не магу.

- А было спадзяваньне, што яго вызваляць?

- Не было, канешне. Я ведаў, што яго пасядзяць. Гэта было бачна ад пачатку: як сябе паводзілі судзьдзя і дзяржаўны абвінаваўца.

- А хто для цябе бацька зараз: прыклад ці ты незадаволены ягонымі дзеяньнямі?

- Ён паводзіў сябе прыстойна. Моцна трымаўся. Мне спадабалася, як ён гаварыў на судзе. Але ў нашай улады няма сумленьня, спагады да людзей таксама няма.

- Колькі табе год?

- 13.

Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў 24 красавіка віцебскага прадпрымальніка зь Віцебску Сяргея Парсюкевіча 2,5 гадамі зьняволеньня агульнага рэжыму.

Апошнія навіны