BE RU EN

Андрэя Кіма будуць судзіць 1 красавіка

  • 20.03.2008, 8:51

Працэс па справе моладзевага актывіста Андрэя Кіма пачнецца 1 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Менска.

Палітвязень Андрэй Кім быў затрыманы падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня ў сталіцы і арыштаваны на 10 сутак. Пасля адбыцця пакарання ён змешчаны ў СІЗА. У дачыненні актывіста высунутае абвінавачванне па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі ў мэтах перашкоджання яго законнай дзейнасці).

Апошнія навіны