BE RU EN

Суд пакінуў палітвязьня Парсюкевіча ў турме

  • 14.03.2008, 12:13

Сёньня ў Маскоўскім судзе Менску разгледжана скарга аб зьмяненьні меры стрыманьня лідэра віцебскіх прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча. Скаргу суд не задаволіў, і Сяргей Парсюкевіч застаецца пад вартай.

Паводле адвакаткі Веры Страмкоўскай, скарга пададзена 7 сакавіка ў сувязі з тым, што пры прыняцьці рашэньня ня быў улічаны стан здароўя С.Парсюкевіча, тое, што ён раней ня быў судзімы, скончыліся асноўныя сьледчыя дзеяньні і што спадар Парсюкевіч нікуды не зьбіраецца зьяжджаць, а наадварот, зацікаўлены, каб у судзе было ўстаноўлена, хто ж каму прычыніў цялесныя пашкоджаньні, паведамляе “Радыё Свабода”.

Затрымалі віцебскага актывіста прадпрымальніцкага руху 4 сакавіка пасьля допыту ў пракуратуры. Яго падазраюць у быццам бы гвалтоўных дзеяньнях у дачыненьні да супрацоўніка турмы на вуліцы Акрэсьціна, дзе палітвязень адбываў 15 сутак арышту за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску.

21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

Апошнія навіны