BE RU EN

Ніл Гілевіч у рэанімацыі

  • 13.03.2008, 15:28

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч сёння шпіталяваны ў цяжкім стане. Гэтую інфармацыю прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў старшыня Беларускага саюза пісьменнікаў Алесь Пашкевіч.

Некаторыя СМІ перадаюць, што ў Ніла Сямёнавіча здарыўся інсульт. Аднак Алесь Пашкевіч пакуль не пацвярджае гэтую інфармацыю. Паводле яго слоў, падрабязнасці пра стан Гілевіча стануць вядомыя трохі пазней. Мы адразу ж паведамім пра гэта на нашым сайце.

Апошнія навіны