BE RU EN

Старшыня Еўрапарламента патрабуе вызваліць Казуліна

  • 13.03.2008, 15:16

Падчас «беларускага тыдня» ў Еўрапарламенце, прысвечанай 90-годдзю БНР, Ханс-Герт Потэрынг зрабіў рэзкую заяву ў адрас беларускіх улад. Кіраўнік Еўрапарламента заявіў, што без вызвалення палітвязня Аляксандра Казуліна перамовы з афіцыйным Менскам немагчымыя.

Старшыня Камісіі па міжнародных справах Беніта Ферэра-Вальднер у сваю чаргу, заявіла, што падпісанне з Беларуссю пагаднення аб адкрыцці офіса Еўракамісіі ні ў якім разе не з'яўляецца супрацоўніцтвам з беларускім рэжымам. Яна заявіла, што гэта крок насустрач народу Беларусі, а ўмовы Еўропы беларускім уладам застаюцца ранейшымі. Спадарыня Ферэра-Вальднер аспрэчыла інфармацыю, што Захад лібералізуе стасункі з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе «Польскае радыё».

Апошнія навіны