BE RU EN

Барацьба за вызваленне Казуліна працягвацца (Фота)

  • 10.03.2008, 9:26

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" працягваюць барацьбу за вызваленне палітвязня Аляксандра Казуліна. Улёткі з яго партрэтам з'явіліся ўчора ў цэнтры Мінску. Іх расклеілі на тумбах для аб'яваў і слупах.

Нагадаем, Аляксандр Казулін быў арыгтаваны 25 сакавіка 2006 году за правядзенне дэманстрацыі ў Дзень Волі. У канцы лютага дзякуючы патрабаванням міжнароднай супольнасці і акцыям салідарнасці ў Беларусі яго вызвалілі на тры дні для пахавання жонкі, якая памёрла 23 лютага.

Зараз Аляксандр Казулін працягвае адбываць пакаранне ў калоніі "Віцьба-3".

Апошнія навіны