BE RU EN

Казулін выехаў у Віцебскую калонію

  • 28.02.2008, 17:22

А 17 гадзіне Аляксандр Казулін выехаў з Менска ў Віцебск для далейшага адбывання пакарання ў выпраўленчай калоніі. Яго суправаджаюць паплечнікі па Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і журналісты.

Нагадаем, што паводле рашэння адміністрацыі калоніі зняволены А.Казулін, які быў адпушчаны на трое сутак у сувязі з пахаваннем жонкі, павінен вярнуцца ў калонію да 20.00 сённяшняга дня.

Еўразвяз і ЗША патрабавалі вызваліць Аляксандра Казуліна канчаткова. Толькі ў гэтым выпадку ў афіцыйнага Менска ёсць шанец пачаць працэс нармалізацыі стасункаў з Захадам.

Апошнія навіны