BE RU EN

Агульнаеўрапейская акцыя ў падтрымку Казуліна

  • 28.02.2008, 15:18

У найбуйнейшым польскім штодзённіку «Gazeta Wyborcza» з'явіўся артыкул пра агульнаеўрапейскую акцыю ў падтрымку Аляксандра Казуліна.

Ініцыятарамі выступілі міжнародная арганізацыя «Amnesty International» і грамадзянская ініцыятыва «Wolna Bialorus». Удзельнікам прапаноўваецца падпісацца пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі, з патрабаваннем вызваліць А.У. Казуліна.

«Смерць блізкага чалавека – гэта драма, якая не сумяшчальная з палітычнымі катэгорыямі, а шантаж і спробы прымусу да нейкіх палітычных дэкларацыях мы лічым зневажаннем чалавечай годнасці», – гаворыцца ў адкрытым лісце. Сярод першых падпісантаў сусветна вядомыя грамадскія дзеячы і праваабаронцы Сяргей Кавалёў, Адам Міхнік, Міраслаў Марыновіч, лідэр паўстання ў варшаўскім гета Марэк Эдэльман і шмат іншых. «Толькі адно можа часткова загладзіць велічэзныя страты, якія ён (Казулін - заўв. рэд.) панёс за час вашага кіравання – гэта безумоўнае вызваленне і спыненне здзекаванняў і рэпрэсій над Аляксандрам Казуліным», – заяўляюць аўтары ліста.

Падпісацца пад зваротам можна таксама ў Інтэрнэце на сайце www.wolnabialorus.pl/glowna.php

Поўны тэкст звароту на польскай мове вы можаце прачытаць па адрасе http://www.gazetawyborcza.pl/1,75477,4970614.html

Апошнія навіны