BE RU EN

Іран гатовы дапамагчы Беларусі пабудаваць АЭС

  • 27.02.2008, 15:39

Іран гатовы аказаць дапамогу Беларусі ў будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС. Пра гэта заявіў амбасадар Ірана ў Беларусі Абдольхамід Фекры 27 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Паводле яго слоў, дапамога можа быць аказаная ва ўсіх сферах, будзь тое вылучэнне фінансавых сродкаў, навучанне беларускіх спецыялістаў, абмен досведам і ўсталёўка абсталявання. Дыпламат адзначыў, што падтрымка іранскага боку магчымая пры ўмове, калі беларускі бок афіцыйна яе запытае, а ў Ірана будзе магчымасць яе зрабіць.

Амбасадар Ірана лічыць, што Беларусь валодае добрым навуковым і тэхналагічным патэнцыялам. "Нягледзячы на ўзніклыя складанасці, Іран адкрыў новы шлях – мірнае выкарыстанне ядзернай энергіі – і гатовы падзяліцца сваімі дасягненнямі з усімі, хто мае мірныя мэты", – заявіў А.Фекры.

Апошнія навіны