BE RU EN

Гары Каспараў прапанаваў кандыдатуру Казуліна на прэмію імя Сахарава

  • 27.02.2008, 10:31

Лідэр Аб'яднанага грамадзянскага фронту Расеі Гары Каспараў падпісаў ліст з просьбай прысвоіць беларускаму апазіцыянеру Аляксандру Казуліну прэмію імя Сахарава. Прэмія прысуджаецца Еўрапарламентам. Пра гэта Собкор®ru паведаміла прэс-служба ОГФ.

Гэтая прэмія прысуджаецца штогод за дасягненні ў справе абароны правоў чалавека і яго асноўных свабод, а таксама за павагу міжнароднага заканадаўства і развіццё дэмакратыі. Намінантаў на сушуканне прэміі Сахарава высоўваюць у Еўрапейскім парламенце дэпутацкія фракцыі або група дэпутатаў.

У ліпені 2006 года экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Казулін быў асуджаны на 5,5 гадоў турмы. Незалежныя юрысты, праваабаронцы Беларусі, замежныя арганізацыі адзначаюць незаконнасць крымінальнага пераследу і судовага прысуду па справе прафесара Казуліна. Сусветная праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" абвясціла Аляксандра Казуліна вязнем сумлення.

Апошнія навіны