BE RU EN

Дэвід Крэмер атрымаў уязную візу ў Беларусь

  • 27.02.2008, 9:03

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў пацвердзіў інфармацыю пра тое, што намесніку памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвіду Крэмеру выдадзеная ўязная віза ў Беларусь.

Разам з тым, беларускі дыпламат у гутарцы з карэспандэнтам "Інтэрфакса" ўхіліўся ад адназначнага адказу на пытанне аб мэтах візіту Д.Крэмера і адмовіўся каментаваць чуткі пра намер Д.Крэмера прысутнічаць на пахаванні жонкі беларускага апазіцыянера Аляксандра Казуліна, якія распаўсюдзіліся ў беларускіх апазіцыйных СМІ. "Асабіста я лічу, што пахаванне – справа сямейнага круга", – сказаў А.Папоў.

"Што тычыцца беларуска-амерыканскага дыялогу, то беларускі бок заўсёды і на ўсіх узроўнях быў і будзе гатовы да раўнапраўнага – без папярэдніх умоў – дыялогу", – адзначыў дыпламат, спаслаўшыся на адпаведнае публічнае выказванне Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны