BE RU EN

Еўрапарламент патрабуе канчатковага вызвалення Казуліна

  • 26.02.2008, 14:36

Кіраўнік камітэта Еўрапарламента па знешніх сувязях Яцэк Сарыюш-Вольскі выказаў спачуванні сям'і Ірыны Казулінай. Да яго заявы далучыліся і астатнія сябры камітэта, паведамляе прэс-служба Еўрапарламента.

Па словах Я.Сарыюша-Вольскага, "з глыбокай сумотай была ўспрынятая навіна пра смерць жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, які цяпер з'яўляецца палітычным зняволеным беларускага рэжыму". Палітык нагадаў, што Ірына Казуліна выступала ў Еўрапарламенце.

Камітэт асудзіў пазіцыю беларускіх улад, якія не адразу далі палітвязню водпуск у сувязі з смерцю жонкі, і заклікаў афіцыйны Менск да канчатковага і безумоўнага вызвалення Аляксандра Казуліна.

Апошнія навіны