BE RU EN

Аляксандр Казулін сустрэнецца з еўрапейскімі амбасадарамі

  • 26.02.2008, 13:55

Палітвязень Аляксандр Казулін, які быў часова вызвалены з калоніі, сустрэнецца сёння з амбасадарамі еўрапейскіх краін.

Улады пагадзіліся адпусціць асуджанага за акцыі пратэсту экс-кандыдата ў прэзідэнты на тры дні, каб ён мог прысутнічаць на пахаванні жонкі Ірыны, якая сканала ад анкалагічнага захворвання. У ноч на 26 лютага начальнік калоніі асабіста прывёз Казуліна да яго дамоў ў Менск, нагадвае Інтэрфакс.

Пазней, паводле інфармацыі "Інтэрфакса", апазіцыянер наведаў Дзяржынск (Менская вобласць), дзе жыве маці памерлай жонкі. У другой палове дня ён сустрэнецца з амбасадарамі краін Еўразвяза і ЗША.

Нагадаем, Ірына Казуліна сканала ўвечары 23 лютага ад анкалагічнага захворвання. Грамадзянская паніхіда пройдзе ў Чырвоным касцёле з 20.00 26 лютага да 12.00 27 лютага. У гэты ж дзень адбудуцца пахаванні.

Апошнія навіны