BE RU EN

Вольга Іпатава: «Улада помсьціць нават мёртвым»

  • 25.02.2008, 14:03

Пісьменьніца Вольга Іпатава абураная дзеяньнямі беларускіх уладаў, якія дагэтуль не далі дазволу Аляксандру Казуліну разьвітацца зь нябожчыцай жонкай.

У інтэрвію “Радыё Свабода” яна заявіла, што сёньняшняя сытуацыя яскрава сьведчыць пра подласьць і цынізм беларускай улады.

“На маю думку, гэта паказвае, што мяжы цынізму і подласьці сучаснай улады проста няма. Гэта – абуральна. Такое адчуваньне, што ўлада помсьціць нават мёртвым. І хоць калісьці Васіль Быкаў назваў свой твор “Мёртвым не баліць”, аднак у гэтай сытуацыі я думаю, што і мёртвым баліць. Дык вось, і Ірыне Казулінай баліць ад таго, што робіць улада зь яе мужам”, - падкрэсьліла пісьменніца.

Апошнія навіны