BE RU EN

МУС і Генпракуратура не каментуюць сітуацыю вакол сям'і Казуліных

  • 25.02.2008, 11:03

Ні ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі, ні ў Генеральнай пракуратуры Беларусі афіцыйна не каментуюць сітуацыю, якая складваецца вакол сям'і экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна. Пра гэта БелаПАН заявілі ў структурах гэтых ведамстваў, якія адказваюць за сувязі з грамадскасцю.

Нагадаем, паводле апошняй інфармацыі, адміністрацыяй калоніі «Віцьба-3», дзе адбывае пакаранне вядомы палітык, прынятае рашэнне адмовіць яму ў падаванні магчымасці развітацца з жонкай, якая сканала 23 лютага. У якасці пратэсту Аляксандр Казулін, яго дочкі і паплечнікі маюць намер абвясціць сухую галадоўку.

Апошнія навіны