BE RU EN

У Салігорску забаранілі прэзентацыю «Шрэка»

  • 19.02.2008, 17:22

Аддзел адукацыi Салiгорскага райвыканкама забаранiў у школах горада прэзентацыю беларускамоўнага мульцiна «Шрэк-3». Прэзентацыя мусiла прайсцiся па салiгорскiх школах 22 i 27 лютага.

Яшчэ напачатку лютага салігорскага «Маладога фронта» звярнуліся ў раённы аддзел адукацыі з прапановамі правесцi прэзентацыю перакладзенага на беларускую мову мультыплiкацыйнага фільма «Шрэк-3», спалучыўшы яе з сустрэчай з вядомым беларускім пісменнікам і гісторыкам Уладзімiрам Арловым. Культурнiцкiя акцыi мусiлi прайсцi ў салiгорскiх школах 22 i 27 лютага.

Аднак атрыманая забарона, якая тлумачыцца «немагчымасцю правядзення сустрэчы і прэзентацыі ў сувязі з эпідэміяй грыпу».

Апошнія навіны