BE RU EN

Вольгу Казуліну вызвалілі

  • 18.02.2008, 15:42

Вольгу Казуліну і яшчэ двух затрыманых чалавек, якія знаходзіліся разам з ёй у Цэнтральным РУУС (Наталлю Гарачку і Уладзіміра Няпомняшчага), вызвалілі. Як паведаміла Вольга, пратаколу затрымання на яе не складалі.

У пратаколе затрымання Наталля Гарачка напісала пра парушэнні яе канстытуцыйных правоў супрацоўнікамі праваахоўных органаў пры затрыманні. Наталлю ўнеслі ў аўтазак літаральна на руках. Ніякага супраціву супрацоўнікам міліцыі яна не аказвала, паведамляе прэс-служба Аляксандра Казуліна.

Апошнія навіны