BE RU EN

Слава героям! Феерверк ля Валадаркі (відэа)

  • 18.02.2008, 9:40

Ужо становіцца традыцыяй завяршаць Дзень Салідарнасці святочным феерверкам у гонар змагароў за свабоду, якія зараз знаходзяцца за кратамі. 16 лютага а 23 гадзіне актывісты грамадзянскай кампаніі “Джынс – за Свабоду” зладзілі феерверк ля сценаў СІЗА №1, што на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Менавіта там знаходзіцца зараз адзін з палітычных вязняў - Андрэй Кім.

Ён быў затрыманы 21 студзеня на акцыі пратэсту і арыштаваны на 10 сутак. Пасля адбыцця тэрміну моладзеваму актывісту прад'явілі абвінавачанне па артыкуле 364 Крымінальнага Кодексу (пагрозы ці гвалтоўныя дзеянні ў адносінах супрацоўніка міліцыі) і змясцілі ў СІЗА.

Апошнія навіны