BE RU EN

Дэмакратычнаму актывісту пагражае да 6 гадоў зьняволеньня

  • 1.02.2008, 11:14

Актывіста моладзевай кампаніі “Ініцыятыва” Андрэя Кіма абвінавачваюць у крымінальнай справе паводле артыкулу 364 "Гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі".

Яго трымаюць пад вартай у Менскім сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага, паведамляе “Радыё Свабода”.

Андрэя Кіма затрымалі 21 студзеня падчас шэсьця прадпрымальнікаў на плошчу Незалежнасьці. Пасьля адбыцьця 10 сутак арышту 31 студзеня міліцыянты адвезьлі ў яго ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску на допыт.

Паводле абвінавачваньня, Кім у часе затрыманьня ўдарыў супрацоўніка міліцыі. Па гэтым артыкуле Кіму можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Апошнія навіны