BE RU EN

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узнагароджаны медалём святога Альберта

  • 18.12.2008, 16:11

Мітрапаліту Менска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу быў уручаны ў Варшаве ганаровы медаль імя святога брата Альберта.

Гэтай узнагародай ён быў уганараваны за пастырскую, дабрачынную і экуменічную дзейнасць, паведамляе сайт catholic.by.

Цырымонія ўручэння гэтай узнагароды прайшла ўжо ў трыццаць трэці раз. Сёлета яе атрымалі дзесяць асобаў, сярод якіх, напрыклад, свецкі прадстаўнік Маскоўскага патрыярхата Валеры Аляксеяў. Адзінаццатая ўзнагарода была ўручаная французскай правінцыі айцоў езуітаў.

Медаль імя святога Альберта прызначаецца ў галінах сакральнай архітэктуры, жывапісу, дэкаратыўнага рамяства, рэлігійнай музыкі, літаратуры, тэатральнай і кінатворчасці, дабрачыннасці, эканамічнай і гаспадарчай дзейнасці.

Апошнія навіны