BE RU EN

У Брэсце дворнік знайшоў у сметніцы 25 кілаграмаў трацілу

  • 12.12.2008, 9:13

11 снежня ў Брэсце знойдзеныя трацілавыя шашкі агульнай вагай 25 кілаграмаў.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама, каля 11.00 дзве трацілавыя шашкі знайшоў у смеццевым кантэйнеры дворнік на тэрыторыі гаражнага кааператыва, размешчанага на вуліцы Спакойнай. Аб гэтым ён паведаміў супрацоўніку міліцыі. Было выстаўленае ачапленне. На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група Маскоўскага РАУС і сапёры.

Пры дапамозе сабакі на тэрыторыі гаражнага кааператыва была знойдзеная скрыня з аналагічнымі трацілавымі шашкамі. Усе яны вывезеныя на падрыўную пляцоўку і знішчаныя. Судзячы па маркіроўцы, шашкі былі выпушчаныя ў 70-гадах мінулага стагоддзя.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Супрацоўнікі міліцыі не выключаюць, што такім чынам невядомы пазбавіўся ад боепрыпасаў, пабаяўшыся асабіста здаць іх у міліцыю.

Апошнія навіны