BE RU EN

Мінэнерга мадэрнізуе ЦЭЦ і падвысіць кошты на ацяпленне

  • 10.12.2008, 14:47

Міністэрства энергетыкі Беларусі падпісала дамову аб будаўніцтве дадатковых блокаў па выпрацоўцы энергіі сумарнай ёмістасцю 400 МВт на базе ЦЭЦ-5.

Намеснік міністра энергетыкі Юры Рымашэўскі адзначыў, што фактычна будуць уведзеныя ў карыстанне новыя эканамічныя цеплаэлектрастанцыі на аснове выкарыстання найноўшых у свеце парагазавых тэхналогіяў, піша «Ежедневник».

Планы па мадэрнізацыі ЦЭЦ не падпалі пад карэктыроўку нават у сувязі з крызісам. У наступным годзе ў Беларусі запланавана ўвесці ў карыстанне 1500 Мегават новых энергетычных магутнасцяў. З новага года пры ўзвядзенні будынкаў будаўнікі пераходзяць на новы стандарт цеплавога супраціву вокнаў у 3,2-5 ад нарматыва 2,5-3, які існаваў раней.

Акрамя таго, у жылых дамах будуць паўсюдна пераходзіць на так званую гарызантальную разводку ацяпляльных сістэмаў па кватэрах. Гэта робіцца для таго, каб у кожнай кватэры ўсталяваць прыбор уліку спажыванай праз батарэі цеплыні. Адпаведна, і грамадзянаў будуць схіляць да эканоміі шляхам падвышэння коштаў за ацяпленне.

Апошнія навіны