BE RU EN

«Народная воля» і «Наша Ніва» з'явіцца ў шапіках і падпісцы

  • 21.11.2008, 12:11

Абяцаецца, што ў шапіках «Белсаюздруку», а таксама падпісным каталогу «Белпошты» з’явіцца «Народная Воля» і «Наша Ніва».

Вяртанне незалежных выданняў у падпісныя каталогі адбудзецца у адпаведнасці з дамовамі, падпісанымі ўчора рэдакцыямі апазіцыйных газет, распавёў у інтэрв’ю «Радые Рацыя» галоўны рэдактар «Народнай» Волі Іосіф Сярэдзіч

«Сёння, упершыню за некалькі год мы трымалі станоўчыя адказы ад дзяржаўных прадпрыемстваў, што займаюцца распаўсюдам друкаваных СМІ у Беларусі, а таксама прапанову аб кіраўніцтва «Беларускага дому друку» аб магчымасці тыражаваць газету на дзяржаўным прадпрыемстве», - кажа Іосіф Сярэдзіч.

Паводле яго, рашэнне аб вяртанні апазіцыйнай прэсы у афіцыйны распаўсюд, што канчаткова было прыпыненае напрыканцы 2005 году, паходзіць наўпрост ад адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі і выкліканае перамоўным працэсам аб дэмакратызацыі, што вядзецца паміж Беларуссю і Захадам, а таксама пачаткам выканання беларускім бокам канкрэтных пунктаў з спісу 12 патрабаванняў Еўразвязу.

Газэта «Наша Ніва» адзначае, аднак, што ўлады нічога не гавораць пра іншыя, у тым ліку рэгіянальныя выданьні, пазбаўленыя магчымасьці друку і распаўсюду. «Народная воля» пакуль мае выходзіць двойчы на тыдзень, у панядзелак і чацьвер. Дамовы прадугледжваюць магчымасьць пераходу яе на штодзённы выхад. Няма і іншых дэталяў — адносна акрэдытацыі карэспандэнтаў, магчымасьці для продажу праз крамы ды іншае — якія складаюць умовы для нармальнай працы СМІ.

Нагадаем, што ўчора кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч паведаміў «Радыё Рацыя», што з беларускай амабасады ў Брусэлі у еўрапэйскія структуры паступіў дакумент аб гатоўнасці выканаць афіцыйным Менскам рэкамендацыі АБСЕ аб змене Выбарчага кодэкса.

Акрамя таго, беларускі бок заявіў аб намеры вярнуць незалежныя выданні «Народная воля» і «Наша Ніва» у беларускія выдавецтвы, падпісны каталог і дзяржаўную сістэму распаўсюду.

Яцэк Пратасевіч сказаў, што ў Брусэлі цяпер чакаюць практычных канкрэтных крокаў з беларускага боку.

«Чакаем практычных канрэтных крокаў зь беларускага боку і калі яны будуць зробленыя, тады можам сказаць, што цягам гэтага паўгоду, які Эўразвяз даў сабе і Беларусі , каб тая скарыстала шанец шырокага супрацоўніцтва , што гэтыя паўгады не будуць змарнаваныя», - заявіў Яцэк Пратасевіч.

Апошнія навіны