BE RU EN

Палкоўнік КДБ напіўся і зваліўся з лесвіцы

  • 14.11.2008, 16:28

Гэтую гісторыю ў чацвер на нарадзе па пытаннях супрацьдзеяння карупцыі распавёў Аляксандр Лукашэнка.

"Намеснік начальніка ўпраўлення ваеннай контрвыведкі КДБ палкоўнік Арцем'еў прызначаны на пасаду 6 лютага 2008 года. Праз 6 месяцаў загадам начальніка ўпраўлення яму абвешчаная строгая вымова за невыкананне службовых абавязкаў. Але ўжо менш як праз месяц, загадам ад 2 верасня, вымова знятая, і ў атэстацыі робіцца выснова, што ён годны быць вылучаны на вышэйшую пасаду", - цытуе словы Лукашэнкі "Советская Белоруссия".

Аднак як паказала праверка, якую праводзіла Адміністрацыя прэзідэнта, "на самой справе "невыкананне службовых абавязкаў" выявілася ў тым, што палкоўнік Арцем'еў у працоўны час знаходзіўся ў будынку ўпраўлення ў стане наймацнейшага алкагольнага ап'янення, у выніку чаго зваліўся з лесвіцы і атрымаў ірваную рану твару".

Апошнія навіны