BE RU EN

Справы аб «экcтрэмізме» развальваюцца

  • 12.11.2008, 16:09

Наваполацкі студэнт Аляксей Трубкін атрымаў паперу з суду Кастрычніцкага раёна Гродна, у якой паведамляецца, што ягоную справу, ініцыяваную УКДБ па Гродзенскай вобласці, суд пакінуў без разгляду.

У якасці прычыны, па якой было прынятае такое рашэнне, суд прыводзіць п.3 ч.1 арт.163 Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу, у якім гаворыцца, што суд не разглядае справу, калі “ісцец адмовіўся ад іску і адмова прынятая судом, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нагадаем, што ў 2007 годзе ў Аляксея Трубкіна пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы былі сканфіскаваныя кампутар, кнігі і кампутарныя дыскі. Паводле заявы начальніка Гарадзенскай абласной управы КДБ І.Сергяенкі, файлы, знойдзеныя ў кампутары Аляксея, змяшчаюць “інфармацыю з прыкметамі экстрэмісцкай накіраванасці, што можа нанесці шкоду палітычным і эканамічным інтарэсам дзяржавы”.

Апошнія навіны