BE RU EN

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін трапіў у лякарню

  • 28.10.2008, 9:08

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін зараз знаходзіцца у лякарні. Жыве паэт на сьціплую пэнсію, а таму чакаць дапамогі зусім няма адкуль.

За кнігі, якія выходзяць у Рыгора Барадуліна, выдавецтва расплочваецца з аўтарам не грашыма, а асобнікамі, якія дзесяткамі ляжаць дома ў паэта.

Сябры й прыхільнікі паэта прапануюць дабрачынную акцыю па продажы кніг, грошы зь якіх пойдуць на лекаваньне Рыгора Барадуліна.

Як паведамляе прэс-служба “Маладога Фронта”, каб падтрымаць паэта, вырашана троху “разгрузіць” кватэру Барадуліна, а заадно папоўніць бібліятэкі чытачоў каштоўнымі кніжкамі з аўтографам Народнага паэта. Кнігі можна замаўляць на электронную адрэсу labadzenka@gmail.com. Пазначыць: колькасьць асобнікаў, памер ахвяраваньня, каму падпісаць, кантактны тэлефон. Усе грошы ад продажу будуць перададзеныя Рыгору Барадуліну.

Апошнія навіны