BE RU EN

Ва Украіне арыштавалі былога дырэктара Беларускага металургічнага заводу

  • 23.10.2008, 14:39

Былы дырэктар Беларускага металургічнага заводу, якога вінавацяць у крадзяжы амаль мільёна даляраў, затрыманы ў Данецкай вобласці Украіны.

З 2004 года ён знаходзіўся ў міжнародным вышуку. У аперацыі ўдзельнічалі супрацоўнікі Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС і Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ва Украіне.

Як паведамляе УНІАН, затрыманы падчас таго, як быў дырэктарам прадпрыемства, разам са сваім кампаньёнам па падробленых дакументах перавялі на адрас аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, зарэгістраванага ў Маскве, амаль 1 мільён даляраў. Пасля гэтыя сродкі былі пераведзеныя на банкаўскія рахункі ў Латвію, дзе зламыснікі забралі іх наяўнымі.

Зараз вырашаецца пытанне з экстрадыцыяй былога дырэктары-махінатара ў Беларусь.

Апошнія навіны