BE RU EN

15 кастрычніка ў кватэрах Менска не затопяць

  • 14.10.2008, 9:18

Хутчэй за ўсё, цеплыня пачне паступаць у менскія дамы не раней за наступны тыдзень.

- 15 кастрычніка ніколі не было пачаткам ацяпляльнага сезону, - растлумачылі «КП в Беларуси» у Міністэрстве ЖКГ. - Лічыцца, што калі да гэтага чысла досыць халодна, то час ўключаць ацяпленне. Ацяпляльны сезон стартуе, калі сярэднесутачная тэмпература трымаецца 5 дзён на адзнацы плюс 8. Звычайна так і бывае да 15 кастрычніка. Міністр у любы момант можа дазволіць пачаць ацяпляльны сезон. Але ўсё вырашаюць выканкамы на месцах.

- Пакуль такога рашэння мэр не прыняў, - распавялі ў прэс-цэнтры Менгарвыканкама.

На нарадзе ў панядзелак Міхаіл Паўлаў даручыў усім службам прыгатавацца: з наступнага тыдня сіноптыкі абяцаюць пахаладанне. Хутчэй за ўсё, цеплыня пачне паступаць у сталічныя дамы з наступнага панядзелка.

Апошнія навіны