BE RU EN

На ўдзельніка акцыі прадпрымальнікаў заведзеная крымінальная справа (Фота)

  • 24.01.2008, 14:55

На аднаго з удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня моладзевага актывіста Андрэя Кіма заведзеная крымінальнае справа. Маладога чалавека абвінавачваюць у «гвалце альбо пагрозе гвалту працаўніку міліцыі» (арт. 364 УК РБ). Па гэтым артыкуле маладому чалавеку пагражае да шасці гадоў пазбаўлення свабоды.

Цяпер Андрэй Кім знаходзіцца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. 22 студзеня суддзя Цэнтральнага суду Менска Таццяна Паўлючук пакарала яго 10 суткамі арышту і штрафам у 1 050 000 рублёў.

Апошнія навіны