BE RU EN

Станіслаў Шушкевіч: «Арышт Дашкевіча – ганьба ўладзе»

  • 24.01.2008, 11:33

Навіну пра датэрміновае вызваленьне лідэра “Маладога Фронту” Зьмітра Дашкевіча былы старшыня беларускага парлямэнту Станіслаў Шушкевіч пачуў ад журналістаў.

Грамадзка-палітычны дзеяч выказаў “Нашай ніве” сваё стаўленьне да гэтай нечаканай, але надзвычай прыемнай для дэмакратычнай грамадзкасьці краіны падзеі.

«Пра вызваленьне Зьмітра чую ўпершыню, і гэта выдатная навіна. Зьміцер Дашкевіч — цудоўны малады чалавек, не было за што яго саджаць. Ягоны арышт — гэта ганьба ўладзе. Я лічу, яны вымушаныя былі паказаць нешта прыстойнае са свайго боку пасьля падзей з прадпрымальнікамі, прадэманстраваць нейкую людзкасьць. Хаця насамрэч ні ў гэтай уладзе, ні ў юрыдычнай сыстэме, ні ў заканадаўстве нічога людзкага няма. Чалавека могуць асудзіць ні за што, пасадзіць у турму. Гэта чыстыя нелюдзі».

Апошнія навіны