BE RU EN

Папа Рымскі блаславіў рэстаўрацыю алтара Фарнага касцёла ў Гродна

  • 11.12.2007, 15:20

Пісьмовае блаславенне на працы па рэстаўрацыі алтара Фарнага касцёла ў Гродна атрымаў сёння асабіста ад Папы Рымскага Бенедыкта ХVI мастак-разьбяр Казімір Місюра, актывіст Руху “За Свабоду” з Воранава Гродзенскай вобласці.

Казімір Місюра вядзе працы па рэстаўрацыі алтара пачатка ХVIІІ ст. у Фарным касцёле, які пры нявысветленых абставінах згарэў 13 ліпеня 2006 года.

Казімір Місюра моцна ўзрушаны папскім блаславеннем. “Для мяне гэтая найлепшая адзнака маёй працы і майго жыцця, - кажа ён. – Вельмі ўсцешаны тым, што маю сілы на такую працу, што аказаўся здольным быць карысным для Беларусі, для касцёла, для сябе”.

Апошнія навіны