BE RU EN

Віцебскую турму будуць пікетаваць: Свабоду Казуліну!

  • 9.11.2007, 16:33

Віцебскія сацыял-дэмакраты падалі заяўку на правядзенне пікету 25 лістапада, у дзень нараджэння Аляксандра Казуліна, у пасёлку Віцьба.

Заяўнік пікету, Аляксандр Мікулін, сябар Віцебскай абласной арганізацыі БСДП, мэтай акцыі ставіць публічнае выказванне нязгоды з асуджэннем на 5,5 гадоў па палітычных матывах экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.

Нагадаем, улетку гэтага года мясцовыя ўлады двойчы адмаўлялі заяўнікам пікетаў у горадзе Віцебску, матывуючы немэтазгоднасцю іх правядзення. Заяўнікі абскардзілі адмовы старшыне Віцебскага аблвыканкама В. А. Андрэйчанка. Аднак у парушэнне закона «Пра зваротах грамадзян», службовец не адказаў на скаргу.

Апошнія навіны