Начальніку Мазырскай калоніі нагадваюць пра Гаагскі трыбунал
- 8.11.2007, 14:06
З ініцыятывы праваабаронцы Валерыя Шчукіна грамадзяне Беларусі пачалі адпраўляць звароты да начальніка Мазырскай калоніі № 20 Юрыя Збароўскага. Нагадаем, там знаходзіцца палітвязень Андрэй Клімаў, у якога супрацоўнікі калоніі канфіскавалі прадукты харчавання: макароны, бульбяное пюрэ, каўбасу, арэхі, гарбату. Праваабаронца расцэньвае гэты факт як ужыванне да палітвязня катаванняў.
У звароце ўтрымліваюцца патрабаванні: 1. Спыніць катаванні палітвязня Клімава голадам. 2. Асоб, якія падвяргаюць зняволеных катаванням, неадкладна звольніць. 3. Узбудзіць у дачыненні злачынцаў-садыстаў крымінальную справу.
«Вядома, не начальнік калоніі прымае рашэнні ў дачыненні палітвязня, – заявіў Валеры Шчукін у інтэрв'ю прэс-службе АГП. – Ён выконвае загады «зверху». Але адказваць перад Гаагскім трыбуналам давядзецца непасрэдна яму. Ён становіцца міжнародным злачынцам. ААН абвясціла катаванні міжнароднымі злачынствамі, у дачыненні якіх не ўжываецца тэрмін даўнасці і распаўсюджваецца юрысдыкцыя Гаагскага міжнароднага трыбунала. А Беларусь, нагадаю, дзяржава-заснавальнік ААН».
Начальніку калоніі зважаюць таксама на тое, што Андрэю Клімаву, у якога хворае сэрца, адмаўляюць у падаванні медыцынскай дапамогі. Гэта, адзначаецца ў зваротах, таксама ставіцца да выдасканаленых катаванняў над асобай. Дадзеныя дзеянні падпісанты зварота расцэньваюць як сведчанне таго, што ў ВУ-20 праводзіцца палітыка забойства палітвязня.