BE RU EN

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі

  • 27.11.2007, 12:09

Аляксандр Лукашэнка яшчэ 22 лістапада падпісаў закон № 287-З «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія здзейснілі злачынства». Вядома пра гэта стала толькі сёння.

Нагадаем, дакумент быў прыняты «палатай прадстаўнікоў» 24 кастрычніка, і 16 лістапада ўхвалены «саветам рэспублікі». У выніку амністыі ад адбывання пакарання будуць вызваленыя каля 1,7 тысяч чалавек з выпраўленчых устаноў закрытага тыпу і каля 850 чалавек з выпраўленчых устаноў адкрытага тыпу.

Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Між іншым, пакуль невядома ці патрапілі пад амністыю палітвязні Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў.

Нагадаем, вызваленне палітвязняў – галоўная ўмова Еўразвяза для нармалізацыі стасункаў з Беларуссю. Нядаўнія санкцыі ЗША супраць канцэрна «Белнафтахім» таксама былі ўведзеныя ў першую чаргу з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі, фальсіфікацыі вынікаў выбараў і татальнага парушэння правоў чалавека.

Апошнія навіны