BE RU EN

АМАП разагнаў акцыю на Кастрычніцкай плошчы

  • 26.11.2007, 8:21

25 лістапада ў цэнтры Менска былі затрыманыя актывісты апазіцыі, якія збіраліся правесці акцыю з нагоды дня нараджэння зняволенага палітыка Аляксандра Казуліна.

Як паведаміла прэс-сакратарка Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Кацярына Ткачэнка, каля дзесятка актывістаў моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" а 14 гадзіне выйшлі на Кастрычніцкую плошчу. Яны паспрабавалі развярнуць расцяжку "Свабоду Казуліну" і раздаць мінакам партрэты зняволеных беларускіх палітыкаў, аднак ім перашкодзілі супрацоўнікі міліцыі. Чацвёра маладых людзей – намеснік старшыні "Маладых дэмакратаў" Міхаіл Пашкевіч, Міхаіл Крываў, Сяргей Клюеў і Кастусь Сіманкоў – былі затрыманыя. Іх адвезлі ва ўпраўленне ўнутраных спраў Цэнтральнага раёна.

Астатнія ўдзельнікі акцыі былі выцесненыя з плошчы супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП).

Неўзабаве, паведаміла Ткачэнка, затрыманыя ўдзельнікі акцыі без складання пратаколаў былі вызваленыя.

Апошнія навіны