BE RU EN

Візіт кітайскага прэм'ера паралізуе рух у Менску

  • 2.11.2007, 17:29

У сувязі з візітам у Менск прэм'ера Дзяржсавета Кітая Вэня Цзябао 5 лістапада ў Менску на шэрагу вуліц будзе абмежаваны рух.

5 лістапада будзе закрыты рух транспартных сродкаў з 9.00 да 9.30 па пр. Пераможцаў (былы пр. Машэрава) на ўчастку ад МКАД да праспекта Незалежнасці, а таксама з 14.00 да 15.00 будзе закрыты рух па пр. Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Энгельса да МКАД, паведамляе «Інтэрфакс».

З 9.00 да 13.00 перыядычна будзе закрывацца рух транспарту па пр. Незалежнасці на ўчастку ад пл. Незалежнасці да вул. Казлова.

Апошнія навіны