BE RU EN

Дзяржаўных журналістаў запалохваюць

  • 1.11.2007, 15:50

Вынікі ананімнага анкетавання, якое было праведзена нядаўна сярод журналістаў у Гомелі, выклікалі ў горадзе рэзананс. Як наступства выглядае тое, што адну з супрацоўніц дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Гомель” на працы прымусілі аддаць некалькі асобнікаў ужо запоўненых анкет і папярэдзілі, што “будуць разбірацца”.

Нагадаем, журналістам дзяржаўных і недзяржаўных медыящ было прапанавана ацаніць сваю працу і свае СМІ па васемнаццаці крытэрах. На першае месца па выніках анкетавання ў прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ патрапіў недахоп інфарматыўнасці і дакладнасці. Вельмі распаўсюджанай аказалася праблема самацэнзуры. Аб`ектыўнасць апынулася на апошнім месцы, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны