BE RU EN

У палітвязня Змітра Бародкі нарадзіліся двайняты!

  • 9.10.2007, 10:35

У сябра аргкамітэта Еўрапейскага Марша, рэгіянальнага лідэра Змітра Бародкі нарадзіліся хлопчыкі-двайняткі. Аднак Зміцер Бародка, цяпер ужо бацька трох дзяцей, не можа ўбачыць немаўлятак. З 1 кастрычніка ён адбывае 15 сутак арышту па сфальсіфікаваных абвінавачваннях. Сайт Хартыі’97 віншуе Змітра і Валянціну Бародку. Жадаем добрага здароўя, мужнасці і еўрапейскай будучыні!

Нагадаем, што Змітра Бародку, а таксама дэмакратычнага актывіста Леаніда Навіцкага і праваабаронцу Святлану Гарохавік затрымалі 1 кастрычніка ў раёне Менскага трактарнага завода. Два аўтамабілі, у якіх апазіцыянеры ехалі дадому ў Барысаў, спынілі супрацоўнікі ДАІ. Міліцыянты падселі ў машыны да затрыманых і адвезлі іх у Цэнтральны РУУС Менска. Аднак у міліцэйскіх пратаколах было сказанае, што актывісты нібыта затрымліваліся на вуліцы Заслаўскай супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП). Апазіцыянеры нібыта распаўсюджвалі газеты, а на заўвагі амапаўцаў рэагавалі нецэнзурнай лаянкай. Але ў гэты час актывісты знаходзіліся ў зусім іншым месцы – ля Менскага трактарнага завода, дзе іх і затрымалі. На наступны дзень апазіцыянераў прысудзілі да 15 сутак арышту.

Апошнія навіны