BE RU EN

Кіраўніку МЗС Нямеччыны падарылі партрэт беларускага палітвязня

  • 29.10.2007, 13:13

Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і каардынатар Еўрапейскай Кааліцыі, старшыня аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч былі запрошаныя на з'езд Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны, які праходзіць у Гамбургу.

У першы дзень з'езду прадстаўнікі беларускай апазіцыі правялі сустрэчы з міністрам замежных спраў Нямеччыны Франкам-Вальтарам Штайнмаерам, статс-міністрам замежных спраў Гернатам Эрлерам, прэм'ер-міністрам зямлі Брандэнбург Маціясам Платцэкам, дэпутатамі Бундэстага.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся беларуска-нямецкія стасункі , перспектывы дэмакратыі ў Беларусі. Кожную сустрэчу беларускія палітыкі пачыналі з інфармацыі пра паўторны судовы працэс над палітвязнем Змітром Дашкевічам, пра іншых вязняў сумлення і прасілі нямецкіх калегаў выкарыстаць свой уплыў для іх вызвалення.

Мікола Статкевіч падарыў нямецкаму міністру партрэт Змітра Дашкевіча. На другі дзень з'езду ў Міколы Статкевіча запланаваныя сустрэчы з старшынёй і міжнародным сакратаром СДПН, іншымі федэральнымі міністрамі, дэпутатамі Еўрапарламента.

Аляксандр Мілінкевіч, Франк-Вальтар Штайнмаер і Мікалай Статкевіч

Апошнія навіны