BE RU EN

Расея адмовілася будаваць газаправод па тэрыторыі Беларусі

  • 17.10.2007, 16:02

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што будаўніцтва другой ніткі газаправода Ямал–Еўропа па тэрыторыі Беларусі адкладзенае на нявызначаны тэрмін з прычыны праблем з уласнасцю на тэрыторыі Польшчы.

"Мы апякліся на першай нітцы з уласнасцю на тэрыторыі Польшчы і, пакуль гэтае пытанне не ўрэгуляванае, будаўніцтва другой ніткі адцягваецца", – сказаў А.Сурыкаў журналістам у Менску на Беларускім энергетычным форуме.

Акрамя таго, на рашэнне расейскага боку паўплываў пачатак будаўніцтва Паўночнаеўрапейскага газаправода ў абыход Беларусі і Польшчы. Каментуючы будаўніцтва СЕГ, амбасадар адзначыў, што "гэта традыцыйная барацьба краіны вытворцы і краіны транзіцёра, кожны хоча максімальна абмінуць пасярэднікаў", – сказаў А.Сурыкаў.

Апошнія навіны