BE RU EN

У Менск прылятаў Раман Абрамовіч?

  • 1.10.2007, 14:46

Расейскі мільярдэр і ўладальнік лонданскага «Чэлсі» Раман Абрамовіч здзейсніў тайны візіт у Менск. Паводле дадзеных газеты “Пагоня”, асабісты самалёт Абрамовіча здзейсніў пасадку ў аэрапорту «Менск-1».

Як піша газета, Абрамовіч прылятаў на адзін дзень, а сустракаў яго асабіста «старшыня дзяржкамітэта па авіяцыі» (мабыць, маецца ў выгляду дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Вадзім Мельнік).

У дэпартаменце па авіяцыі сітуацыю з візітам Абрамовіча ў Менск не каментуюць.

Апошнія навіны