BE RU EN

Кітайскі юань стаў рэзервовай валютай Беларусі

  • 1.10.2007, 11:53

Нацыянальны банк Беларусі зрабіў кітайскі юань адной з рэзервовых валют, гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе банка.

Раней паведамлялася, што беларускія манетарныя ўлады могуць уключыць у склад рэзервовых дзве валюты – кітайскі юань і японскую іену.

Цяпер рэзервы Беларусі размяшчаюцца ў трох валютах – амерыканскіх далярах, адзінай еўрапейскай валюце і расейскіх рублях. У прэс-рэлізе Нацбанку падкрэсліваецца, што ўключэнне юаня ў склад рэзервовых валют звязанае як з павелічэннем удзельнай вагі кітайскай эканоміцы ў структуры глабальнага ВУП, так і з развіццём таварных стасункаў паміж Беларуссю і Кітаем.

Для параўнання, Расея трымае золатавалютныя рэзервы ў пяці валютах – далярах, еўра, іенах, брытанскіх фунтах стэрлінгах і швейцарскіх франках.

Апошнія навіны