BE RU EN

У Менску перамагла Партыя рэгіёнаў

  • 1.10.2007, 11:30

Найбольшая колькасць грамадзян Украіны, якія бралі ўдзел у парламенцкіх выбарах на выбарчым участку ў Менску, аддалі перавагу Партыі рэгіёнаў, паведамілі "Інтэрфаксу" ў амбасадзе Украіны ў Беларусі.

Паводле дадзеных амбасады, з 419 выбаршчыкаў, якія прагаласавалі ў Менску, 205 чалавек прагаласавалі за Партыю рэгіёнаў, 76 выбаршчыкаў аддалі свае галасы за Блок Юліі Цімашэнкі (БЮТ), 69 чалавек прагаласавалі за партыю "Наша Украіна – народная самаабарона". За "Партыю Украіны" прагаласавалі 17 чалавек, за Прагрэсіўную сацыялістычную партыю Украіны – 11 чалавек, за "блок Літвіненкі" – 7 чалавек. Супраць усіх прагаласавалі 6 выбаршчыкаў.

Дадзеных па выніках галасавання на выбарчым участку ў Берасце пакуль няма, адзначылі прадстаўнікі амбасады.

Апошнія навіны