Украінскі спецназ адным ударам адразу знішчыў два варожыя БТР
Відэафакт з-пад Аўдзееўкі.
Сілы спецыяльных аперацый Украіны паказалі відэа, на якім знішчаюць адным ударам адразу два варожыя бронетранспарцёры пад Аўдзееўкай.
Такая ўнікальная магчымасць ім выпала дзякуючы таму, што адзін з БТР раптам спыніўся каля рэшткаў тэхнікі УС РФ, знішчанай падчас мінулых няўдалых штурмаў, а другі пачаў яго падштурхоўваць ззаду, каб прымусіць рухацца наперад.