BE RU EN

Стрыечны пляменнік Пуціна можа ўзначаліць антыкарупцыйную партыю РФ

Рамана Пуціна прынялі ў партыю «Народ супраць карупцыі» 21 чэрвеня гэтага года.

Стрыечны пляменнік прэзідэнта Расеі Пуціна, былы супрацоўнік ФСБ і прадпрымальнік Раман Пуцін вылучаны на пасаду кіраўніка партыі «Народ супраць карупцыі», паведамляецца на сайце партыі, піша kasparov.ru.

Пастанову аб дзейнасці Пуціна ў кіраўніцтве партыі павінны былі прыняць на з’ездзе, які праходзіць сёння ў Маскве.

«Бюро генеральнай палітычнай партыі ўзгадніла і вынесла пастанову рэкамендаваць з'езду прагаласаваць за прызначэнне Р. І. Пуціна старшынём партыі і ўзначаліць яе ў якасці лідара», - гаворыцца ў паведамленні.

Рамана Пуціна прынялі ў партыю «Народ супраць карупцыі» 21 чэрвеня 2020 года.

Партыя чакае, што з ягоным прыходам «атрымае новы імпульс у развіцці і антыкарупцыйнай дзейнасці, рэалізацыі сацыяльных праектаў».

Апошнія навіны