BE RU EN

У Сеціве з'явіліся фотаздымкі ўтопленага ў Беларусі танка падчас вучэнняў «Захад-2017»

Танк расейцы ўтапілі ў вадаёме.

У Сеціве з'явіліся фотаздымкі ўтопленага ў Беларусі танка падчас сумесных беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017».

Нагадаем, пра патопленыя танкі распавёў кіроўца таксі, які падвозіў журналістаў у Вярэйцы.

«На днях расейцы ўтапілі танк у вадаёме - грыбнікі фатаграфавалі і смяяліся. А наогул, стралялі яны і за межамі палігона. Проста пры дарозе можна было ўбачыць, як страляюць», - распавёў таксіст.

Апошнія навіны