BE RU EN

Абураныя беларусы Віцебска наважылі пратэставаць кожную нядзелю

«Дармаеды» наважылі збірацца на плошчы кожную нядзелю - каб нагадваць уладам пра народную незадаволенасць з нагоды Дэкрэта N3.

На заклік у сацыяльных сетках сабраліся на плошчы Перамогі сотні незадаволеных дэкрэтам N3.

Значную частку прысутных складалі былыя работнікі фабрыкі «КІМ» - прадпрыемства, якое было закрытае праз нерэнтабельнасць. У выніку сотні людзей страцілі працу. І як вынік - трапілі ў спіс «дармаедаў», паведамляе «Радыё Свабода».

На плошчы Перамогі не гучала заклікаў, людзі проста размаўлялі паміж сабой, дзяліліся ўласнымі гісторыямі.

Падчас гэтых размоў нарадзілася прапанова збірацца на плошчы кожную нядзелю - каб нагадваць уладам пра народную незадаволенасць з нагоды Дэкрэта N3.

ФОТА: SVABODA.ORG

Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org

Апошнія навіны