BE RU EN

Памёр Марат Афанасьеў

Памёр намеснік галоўнага энэргетыка Беларускага металургічнага завода і дэпутат Вярхоўнага Савета ад Жлобіна.

Паводле адукацыі інжынер-электратэхнік, Марат Афанасьеў працаваў галоўным энэргетыкам на алюмініевых заводах у Карэліі і Егіпце, пасля – на розных пасадах на БМЗ. Укараніў блізу 150 рацыяналізатарскіх прапановаў, піша nn.by.

У 1990 – 1991 быў старшынёй Жлобінскага гарсавета.

Ён уваходзіў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю. Ад АГП быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, які разагнаў Лукашэнка ў 1996 г. Пасля ад АГП яго ж абіралі дэпутатам мясцовага савета ў Жлобіне.

Быў чалавекам цвёрдых прынцыпаў. Пасля яго засталіся жонка, двое дзяцей і трое ўнукаў.

Апошнія навіны