BE RU EN

Павел Севярынец: Збіраем людзей, якія дапамогуць з перайменаваннем вуліц

Сустаршыня БХД распавёў пра падрыхтоўку да святкавання 100-годдзя стварэння Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Кіраўніцтва БХД прадаўжае наведваць гарады і населеныя пункты Беларусі ў рамках падрыхтоўкі да святкавання ў наступным годзе 100-годдзя стварэння Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

На гэтым тыдні адбыліся сустрэчы ў Магілёве і Маладзечне. На наступным тыдні адбудуцца ў Воршы і Горадні.

Аб падрыхтоўцы да святкавання 100-годдзя стварэння Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі распавёў «Радыё Рацыя» сустаршыня БХД Павел Севярынец.

- Ёсць спіс прыблізна з 50 гарадоў і населеных пунктаў. Цяпер гэта ўжо збіранне аргкамітэтаў для ўвекавечання памяці заснавальнікаў БХД. І мы збіраем на сустрэчы хутчэй за тых людзей, якія могуць справіцца з перайменаваннем вуліц, са стварэннем мемарыяльных таблічак, устляваннем крыжоў.

Як паведаміў Павел Севярынец, на гэтыя сустрэчы ў першую чаргу запрашаецца актыў партыі, але таксама - вернікі, святары, краязнаўцы, грамадскія актывісты.

Апошнія навіны